Флаг им в руки (В. Пуцін пра контрнаступленне УСУ)
З жоўта-блакітным прапарам у руках
і з прапановай "маск*лі, валіце",
Забыўшыся на стомленасць і страх,
па Ўкраіне крочыць Вызваліцель.
Ад поступу яго дрыжыць зямля,
куды зірне - квітнее там бавоўна.
Хаця шыпяць гадзюкі з-пад Крамля,
ды берцам іх раздушаць усё роўна.
Ужо хутка там, дзе цемра, смерць і боль,
Заззяе сонца ўкраінскае ў блакіце.
Нясіце, хлопцы, родны сцяг дамоў,
у Крым і на Данбас яго вярніце! (2022)