Не са мной ты сёння, не са мной,
а ўчора былі побач.
Паміж намі каменнай сцяной
паўстае кахання горач...
І кавадлам зруйнаваць хачу,
склеп з камення разбурыць.
І па-воўчы сумна закрычу
-
ўсё адно з табой не быць.
А ты маўчыш там за сцяной
халодным гулам цішыні...
Ніколі мне не быць з табой,
прабач мяне і не кляні...