Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сцяжынка памяці

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Сцяжынка памяці,
прашу, не зарастай,
вядзі туды --
ў дзяцінства дзіўны край,
каб там я змог,
шчаслівы,
на арэлях
зноў узляцець
вышэй за небакрай.

Не зарастай,
ратуй ад роспачы,
мне трэба
туды вяртацца
хоць на міг --
н е з а р а с т а й...