Прастора шумела, кіпела, раўла
Над горадам ціхім Находка,
I бліскалі ўніз за стралою страла,
I гром адзываўся каротка.
А потым працягла, пагрозліва роў
Магутным параненым зверам,
Услед узрывалася зграя грамоў,
Шалела нябачнаю хеўрай.
I білася мора ў бетонны прычал,
Адчайна, страшэнна стагнала,
I хвалі ў вялізны зліваліся вал,
I падаў ён з неба абвалам.
Успомніцца часам шалёны той шторм,
I сэрца пякуча заные:
Нібыта вар’ят які, слухаў я роў
Бяздушнай і страшнай стыхіі.
Тады ў мяне лёс забіраў
Дзяўчыну з усмешкай вясновай...
Пакутна той боль, боль кахання згараў
За тысячы вёрст да Хрыстова!