Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сумленне

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

І без сумлення чалавек
Таксама, пэўна, чалавек:
Ёсць галава і дзве рукі,
Але ён нейкі не такі

І без сумлення чалавек
Таксама, пэўна, чалавек:
Ёсць галава і шлём на ёй,
У руцэ з дубінкай ён герой

І без сумлення чалавек
Таксама, пэўна, чалавек:
Загад пачуў, пачаў рабіць,
Яму няважна каго біць

І без сумлення чалавек
Таксама, пэўна, чалавек:
Уздым рукі, удар у жывот,
Ён чалавек, навокал скот

І без сумлення чалавек
Таксама, пэўна, чалавек:
Рука ў крыві, вакол крычаць,
Скажы, дык будзе забіваць

І без сумлення чалавек
Таксама, пэўна, чалавек:
Прыйшоў дамоў, лажыцца спаць,
На тых, што збіў - яму пляваць

І без сумлення чалавек
Таксама, пэўна, чалавек:
Ён мае тое, што п'яніць,
Уладу біць альбо не біць

Але заўжды бывае так:
Натоўпы збітых небарак,
Прыходзяць разам да такіх,
Што білі некалі пад дых

І без сумлення чалавек,
Які, нібыта, чалавек,
Узгадае тое, што забыў,
Чаму шчэ бацька навучыў

Што ёсць сумленне ў людзей
У адрозненні ад тых свіней,
Якія хочуць шмат сабе,
За кошт астатніх, што ў лайне

І без сумлення чалавек,
Які зусім не чалавек,
Адплаціць горкую цану:
Чакаць прысуд, прызнаць віну

Да пабачэння, чалавек,
Які зусім не чалавек,
Хутчэй вяртайся ты да нас,
Толькі з сумленнем у гэты раз



Дякуй за верш.

Дякуй за верш.

выдатна

выдатна