Як цяжка плывецца супраць...
Дык вось ты якая, рашучасць!
Галоўнае – толькі рушыць.
Вось так! Толькі ўперад!
Без лодкі.
Ваш дыхт, мае смелыя продкі,
Парыў вашых душ высокі...
I хоць гэты шлях кароткі,
Нялёгкі, зусім не салодкі,
Я ведаю:
Сэрца не стыне
У тых, хто плыве супраць плыні.