Больш стагоддзя не гучаў старажытны
беларускі музычны інструмент — туры
ны рог, або сурма. Яго вярнуў да жыцця
рэстаўратар і збіральнік рэдкіх народ
ных інструментаў У. Пузыня.
«Літаратура і мастацтва». 1981,
2 студзеня.
Над дахамі, над скачанелым голлем,
Як попел, узняліся крумкачы,
Злавесна засланілі далячынь,
Дзе вецер раздзімаў зары вуголле,
I крумкалі ўтрапёна... I міжволі
Я за нашэсцем жудасным сачыў:
To быў мне напамін, што не ўцячы
Ад роспачы нікому і ніколі.
Гэй, гнюсы! Паняверкі чорнай світа!
Прарочыце вы крыкам хіжым, тлумным
Засілле вечнай сцюжы і зімы,
Ды скрозь ваш гвалт
мне чуцен звон забыты
Званоў Сафіі і прызыўна-сумны,
Працяглы спеў абуджанай сурмы!