Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сусед і “ксперымент”. Са

Сярэдняя: 4.2 (17 галасоў)

Верш:
Цераз агарожу сунуў лыч сусед.
Шчэ раніца – а ён ужо ў падпіцці.
І заяўляе, што задумаў “ксперымент”.
Гуркі – адразу каб салёныя, ўзрасціць.

Сусед, і “ксперымент” – тут
абрагочышся.
“Эксперымянтуе” – толькі чым
“нажрацца”.
Алкаш, шчэ можа і ня кончаны…
Але, к хвіліне гэтай – падбіраецца.

Цыгарку папрасіў.
Ня жмот я – даў.
А ён мяне агранамічна падбухторвае.
Ну, прама – навуковы кандыдат,
а я – студэнт, ў аудыторыі.

Параспісаў, які народу “Дар” –
гуркі салёныя на градцы.
Ты, дзед – спецыяліст, і гаспадар.
Чаму ж табе, за “ксперымент” ня ўзяцца.

Кажу суседу – ты ідзі ў пасцельку.
Я – ў “ксперымент”, а ты - у сон.
Назаўтры, раніцой – вылазь з бутэлькай,
на градцы будзе закусон.

Сусед – да хаты.
Я – за “ксперымент”.
Сусед мой крыху дуркаваты,
але ж – нядрэнны мой сусед

Чамуж не парадзець ягонай Мары…
Тым больш – што ведаю “сакрэт”.
Я, ноччу, прыхапіў ліхтарык,
і на гародзе у суседа –
правёў-такі эксперымент.

А раніцою чую – вэрхал !
Гляжу – за агарожай, на гародзе,
сядзіць сусед ля агуркоў, з гарэлкай.
А побач – яго жонка, адурэўшая, наўродзе.

Гурок трымае – з градкі толькі- толькі.
Адкусвае, і лямантуе –
Бабы ! Цуд !
Растуць на градцы у мяне гуркі салёныя
!
Ну, хто ж не звар’яцее тут.

Я “сакрэт” свой ня выдаў суседу –
атрымаў сваю Мару, і хопіць !
Вам жа, хітрасць гэту паведаю.
Бо, няма тут чагосьці тоіць.

СалянЫ растворчык, моцны
ў агуркі шпігуй шпрыцом –
і закіснуць, быццам ў бочцы.
То жа “цуд” мне...
Закусон.
*+*
20 чэрвеня 2014 г.