Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сустрэча

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Я каля хаты зноў нашай стаю
Ў сэрцы надзею хаваю сваю
Ведаю –й сёння сустрэнуць мяне
Толькi iконы на белай сцяне

Стукaю ў дзверы- не йдуць адчыняць
У вокнах нiкога iзноў не вiдаць
Раптам гляджу- вунь бабуля мая
Ў хустачцы белай сядзiць ля вакна

Iз- пад далонi ў мяне ўглядаецца
I так сардэчна мне усмiхаецца
Свецяцца вочы такой дабрынёй
Як жа любiў я пагутарыць з ёй…

Ў сенi заходжу – боты стаяць
З сотнi я гэтыя б здолеў пазнаць
Дзед хiба ў хаце – ён жа памёр
Раптам мароз мне ўсю спiну падзёр

Бачу- самa адкрываецца дзвер
Дзед на парозе – вачам хоць не вер
Ну, што стaiш? Не пужайся, ўнучок
Кажа ён мне i глядзiць з-пад ачок

Ў хату заходжу – цi сплю я цi не?
Столькi цяней ад людзей на сцяне
Стол у вакна i у печы вагонь
I пад вакном – спутаны конь

Селi мы з дзедам разам за стол
Сала парэзалi, ўлiлi па сто
Ну, будзем жывы – дзед падмiргнуў
I як бывала, чарку кульнуў

А як жывеце – дзед запытаў
I я пра ўсё яму скардзiцца стаў
Хата зусiм ўжо стала старая
Пафарбаваць – ды зарплата малая

Вось што ён даў нам, гэты рэжым
Што нам рабiць – ну вазьмi, падкажы
Слухаў ён, слухаў, а потым сказаў
Што ж ты ўнучок, я не гэта чакаў

Нешта ўнучок, я ў розум не ўзяў
Сам на жыццё я не наракаў
Цяжка было, але думалi мы
Каб толькi дзеткам не ведаць вайны

Толькi гляджу – без вайны ў вас бяда
Добрых часоў не засталась сляда…
Гэтак не будзе ўжо, як даўней
Але змагайся да лепшых ты дней

Ён мне сказаў – мы калiсьцi i пана
Баялiсь не вельмi. Ну а каб хама?
Як жа папалiсь на гэты кручок?
Слухай, ўнучок, прыглядайся, ўнучок

Вось што яшчэ мне дзед мой сказаў
Нешта ўнучок, я у розум не ўзяў
Нас i вайна адалець не змагла
Што ж вы сядзiце усе па вуглах?

Я не паверу, што хлопцаў няма
Тых, каму жыць у няволi – турма
Хоць i не будзе ўжо, як даўней
Будзь беларусам да дна сваiх дней

Ну, не гаруй. Мы не тое прайшлi
Большай бяды каб вы не найшлi
Гэтая пройдзе, як навальнiца
Хопiць затое вады ўсiм напiцца

На, гэты яблык ты пакаштуй
Яшчэ засталося некалькi штук
Я ушчапiў столькi год iх таму
Мне не паесцi усе аднаму

Дык пакаштуй яшчэ гэты мядок
Пчолак iзноў у нас поўны ляток
Так i ляцяць, i гудзяць на ўвесь сад
Цешацца, што я вярнуўся назад…

Ну, мне пара. Iду запрагаць
Трэба ў дарогу iзноў ад’яжджаць
Месяца сёння на небе няма
Добра, кабылка едзе сама

Хутка свiтанак – пара да сваiх
Толькi шкада, што не бачыў ты ўсiх
Але нiчога – прыйдзе твой час
I завiтаеш навечна да нас…

Дзед мой, дзядок. Ах, якi я шчаслiвы
Пакаштаваць твае яблыкi, слiвы
Пакаштаваць iзноў твой мядок
Дзед мой, дзядок. Дзед мой, дзядок

Вось i Пятрок – жоўты лiсток
Вось i Iлля – смяецца зямля
Вось прыйшоў Спас – робiм запас
Вось i Успенне – успакаенне

Хату iзноў нам пакiдаць
У вокнах вагня ўсю зiму не вiдаць

Але у ёй продкi жывуць
Пражу прадуць, бульбу таўкуць
Спяць на пячы, за вячэрай сядзяць
Нас не стамляюцца благаслаўляць