Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

“Сустрэча” з прэзыдэнтам.

Сярэдняя: 4.6 (20 галасоў)

Са зборніка "Гішторыі дзеда Алега".

Сказалі,
што на вёсцы нашай,
адбудзецца сустрэча з прэзыдэнтам…
Ага – паесць ён з намі кашы,
і сала з хрэнам !

Ага ! Так і паверыў я !
І смачна вЫразіў "сказАльшчыкам,
з інцялягЭнтнымі манЭрамі,
сваю прастУю мацюгальшчыну…

Да вас прыедзе прэзыдэнт,
таму – бур’ян паскОшвайце ля хат,
і пафарбУйце агарОжы ўсе ушчЭнт !
А пры сустрЭчы ўсім крычаць "Віват !".

Па еўрапейскі гэта, як "Ура !".
А мы жа, быццам, Цэнтра той Яўропы…
І тута я, стары дурак,
спытаў – парткі якія надзяваць на жопу.

Ці кожнадзЁнныя парткі…
Ці "пахаронныя2 надзець мне…
Мы, можа, і вясковыя дзядкі,
але ж знаёмы з еўрапейскім ецікЭтам.

Парткі жа вам не агарОжа –
напэцкаць фарбы можна й на гніллЁ !
А пана сустракаць нягожа,
ў партках навозных, ё-маё…

Мяне адразу прыхапілі…
Маўляў – крамола і абраза !
Тут, сярод лЮда, не пабілі…
А ў двор звялі пабіць, заразы…

Сказалі, каб сядзеў на хаце,
і – не падыхОдзіў к вокнам.
Бо, шнайпер можа расстраляць мяне!
Як тэрарыста – шлЁпне…

Мне што…
ЎсялЯкага пабАчыў я за век…
Дастаў бутэльку,
з самавЫгнаным "прэзэнтам",
гуркоў з кадушкі,
і – як Чалавек,
пачаў спраўляць "сустрэчу2 з прэзыдэнтам…

У сутаварЫшчы паклікаў я катА.
Яму – кіўбаскі,
ў сподак – валяр’янкі.
Кот – хлябануў…
Я – чарку апрастАў…
І сутварЫўся Дыспут…
а не П’янка !

ХрумчУ гурОчкамі…
Кот-сутавАрыш – кіўбасУ крымзАе…
ВядзЕм размовачку…
І нам, удвУх, і добра, і цікава…

Чаго рагОчаце, мяне не супынІць,
калі я завяду якУ апОвесць…
Прыпынак –
толькі "выпіць-прыкусіць",
а так – я пру, як браняпоезд !

А кот – слухач,
палЕпшае суседа !
Той – рвЕцца слоўца ўстАвіць дзесь!
З катом жа – роўна йшла бясЕда…
Я – выклАдаю,
а кацяра – слухае, ды есць…

Паелі, выпілі, папЕлі…
Схадзілі на "звычАйную патрЭбу",
і заваліліся ў пасцЕлю –
бо, за вакнОм счарнЕла неба.

А раніцОй пытаюся ў сусЕда,
як тамацькі з "сустрэчай" адбылОся…
Пра штОе прэзыдэнт з людьмІ бясЕдаваў…
І што паабяцаў вяскОўцам "госцік" ?

Сусед мне раз’яснІў усё былО як.
Як адбылася гэтая "сустрэча".
Не анархічна, не "само-сабою"…
Сабралі іх ля сельсавета ўсіх,
пад вечар…

Вось тут, сказалі,
ўсе – стаІце, ждзЁця…
І вёскай дачакАліся яго…
Над намі праляцеў на верталёце,
махаў адтуль,
рукою, ці нагОй…

Народ "Віват !" у неба,
як вучЫлі.
НічОга бОлей не бывАла…
І мужыкі – пабеглі за "чарнілам",
бо, да "сустрэчы",
ім не прадавалі…

7 ліпеня 2013г.