Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Свабода

Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)

Нам Свабоду дзяды завяшчалі.
З гэтым словам на сьмерць яны йшлі.
Мы ж Свабоду сваю прамянялі
На імперскай Расеі рублі.

Пад Пагоняй сьвятой баранілі
Нашы продкі Айчыны мяжу.
Зараз Конніка брудам аблілі
І жывем мы нібыта ў хляву.

Дзе ты Коннік вялікі і моцны?
Дзе каня твайго гордая стаць?
Пэўна сорамна стала,журботна
Паскакаў беларусаў шукаць.

Ёсьць надзея-ты вернешся хутка,
Грамадой цябе будзем чакаць.
Як пачуем каня топат груткі-
То прыйшла нам пара уставаць.

Мы паўстанем з каленяў павольна
З імем Вітаўта рынемся ў бой!
І пагонім чужынцаў.Давольна!!!
Нам цярпець іх на выі сваёй!

Андрэй Новікаў "Старшына", Сярэдзіна 90х