Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Свабода

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Радзіма чалавеку — адзіная ў Сьвеце.
Аб гэтым мы чыталі ў “Свабодзе”, у газеце.
І вось яе прыкрылі, спужаўшысь, пэўна, праўды.
Задавальнёны тыя, што крочуць шляхам здрады.

Дык то, панове, дурасьць, зьнявага да народу.
Ды шаткі ваш падмурак — не адабраць свабоду.
Ці проста баіцёся, каб ведаў люд аб тым,
Чаго, дзе адбылося і каб ня быў дурным?

Ці можа хтосьці злосны, не вытрымаў нажыму?
Ці можа гэта проста агонія рэжыму?
Даоэмна ўсё гэта, шчэ будзем жыць у волі.
Закрылася газета. Свабода — ж аніколі!

“Пагоня” № 73 (272) 9 сьнежня 1997г.