Будзь слаўны дзень, шчаслівы міг,
калі душой пачуў, не вухам,
як узвышае, настае
славутая свабода духу.
Узросту высь, натуры высь,
а ці штуршок якісьці зруху
дзяржаўнай сілы з глыбіні —
адчутая свабода духу?
Сябе відаць сярод усіх,
ты жыў — не жыў, хадзіў па кругу?
Зеніт, і дол, і далягляд
свабоднаму даступны духу.
He ўнізяць подласць, пошлы страх,
брыдкая быту заваруха;
і толькі сонца над табой —
бязмежная свабода духу.
Калі б і дзе што б ні рабіў
пяром, камп'ютэрам ці плугам, —
і радасць працы й поспех, плён —
зазнаная свабода духу.
I першае, што зычу я
цяпер таварышу і другу:
няхай жыве, заўжды жыве
жаданая свабода духу!