Улада не можа навесці парадак…
Анархія?
Дык гэта так людзям страшна…
Бывае,
Што схопяць так дужа за карак,
Вось гэта,
І ёсць улада наша.
Парадку не маем
На нашай зямлі.
Няма і не будзе
Яго пры ўладзе.
Бо намі кіруюць
Адны каралі,
І ім напляваць,
Бо ў іх ёсць багацце.
Пытанні рашаюць так хутка,
Што нават народ не паспее пачуць.
І ўсё ж такі пляшам пад гэтую дудку,
Баімся, не можам жыццё павярнуць.
З далёкіх вытокаў свабода ў крыві,
Але напалохалі звяры і пачвары…
Не бойся, народзе, ты вольна жыві,
Даўней як ты жыў, сабе ведаў меру.
Няўжо так не бачна,
Прыгоннае права, яно існуе і цяпер…
Над намі з кнутамі так лязгае смачна
Улады бязмернай страшэнны звер.
Сістэмы, сістэмы,
Усё павярнулі, каб лепей зрабіць
З чалавека… “яно”.
Адно зразумейце з гэтай дылемы,
Свабоду нялёгка здабыць,
Бо прыгнёт чалавека – гэта ярмо.