Ты не ціснеш на «я».
Пацікаўцеся назіркам:
«Е» мяняеш на «я»
Ў першым складзе пад націскам.
Як бяседа была,
Ці вясёлай, ці горкаю, —
Ты заўсёды ішоў
Са сваёю гаворкаю.
He схіляў галавы
Пад навалай ніякаю,
Што хапала бяды —
Ты пра гэта не «якаеш».
Ты адкрыта жывеш,
He хаваешся ў зацішку.
Як трымаешся ты,
Першы склад перад націскам?