Свайму пакаленню
На нас,народжаных на стыку двух стагоддзяў
кладзецца цяжкая вага
ад тых, што скончылі сваё і адыходзяць
да таго берага.
Нас віртуальнасць да рэальнасці не верне,
без электрычнасці на нас находзіць жах ,
шукаем мы Вай-Фай часцей,чым вернасць
шукалі нашы прадзеды ў сябрах.
Не бачылі мы голада з пакутамі
і поля,бомбамі узаранага.
Усе мы апранутыя,абутыя,
але такія…непадрыхтаваныя…
2015 г.