Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ксенія Валенда

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Прыціхлая прырода засынае,
Прыносіць лістапад спакой.
Апошні ліст з галін злятае,
Апошні сведка квецені былой.

І ў люстры белае вады
глядзяцца з сумам камышы,
ім баюць казкі халады
пра адпачынак ў цішы.

І шэры лес стаіць у тумане,
Ён размаўляе сам з сабою:
“вясна – гэта жыцця світанне,
дзень – лета, восень - час спакою”



Сярэдняя: 4 (3 галасоў)

Засынае ноч. За акном вятры
заплятаюць акно заінелым.
Месяц белым віном апаіў яры ,
асыпае ўсё белым...
белым...
У пакойчыку ты са мной адна.
Цемра снежная грукае ў дзверы.
Я кажу, што ўжо хутка надыдзе вясна.
Я кажу, ну а ты не верыш...
Не чакай мяне, бо я снегу - брат.
Я народжаны ў студзеньскім сне.
Як вайны невядомай забыты салдат
я травою ўзыду па вясне.
Пракладзе мне дарогу паўночны звер,
і калінай чырвонай - сляды.
Я кахаю цябе... толькі лепш не вер,
ты не вер, каб не клікаць бяды...
Зразумей, кожны мае пачатак свой
і для рознага створаны мы :
ты - захоўваць у хаце цяпло зімой.
Я- твой дом берагчы ад зімы...



Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

На пустынных нівах
не расце ільна,
высеецца,хіба,
зелле палына,
высеецца , можа,
малады лясок.
На забытых пожнях
час – за крокам крок.
Не чуваць тым нівам
песень араты́х.
Жнеяў смех журлівы
не аздобіць іх.
І галосіць ніва
ноччу,бы ў сне:
-Сябар клапатлівы,
як, ты здрадзіў мне?...
Не ўбачыць нівам
злых памылак тых,
што прыносіць Прыпяць
ў хвалях у сваіх.
Што ўзлятаюць ў неба
з крыламі буслоў.
Людзі, больш не трэба,
больш не трэба слоў!
О, сляпыя людзі,
вам не зразумець!
Колькі ўжо будзе
вас зямля цярпець!
Вашыя памылкі
не забіць вякам.
О,зямля жывая,
шчыра я пытаю:
-Ты даруеш нам?...



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Чалавек нараджаецца з песняй,
Што пяе над калыскаю маці.
З тою сумнай, тужліваю песняй,
што пара прыйшла засынаці.

На Каляды і на Купалле
мы працягваем ліць свае спевы.
Поўны радасці,поўныя жалю
узлятаюць яны ў неба.

Першай восені чутны павевы,
жнею ў полі калоссе чакае.
Разляцяцца над нівай напевы
аж да самага да небакраю.

На вяселле,сабраўшыся разам,
поўнім хату мы хмельнаю песняй.
Абразы моўчкі слухаюць сказы,
толькі плача чамусьці нявеста...

На хаўтурах таксама няўмесна
без музычнага,цяжкага болю…
Чалавек нараджаецца з песняй,
чалавек памірае з ёю.