Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Свечкі пальмавыя...

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

Свечкі пальмавыя ў Божым
Храме, дзе зямны паклон,
Адбіваюцца падножжам
Сталагмітавых калон.
Як імкнуць яны ў надхмар’е,
Быццам дрэвы ў сасняку,
На Каложы, альбо ў Сар’і,
Ці ў Кажане-Гарадку!
Iм хавацца ў цэрквах сонных,
Павянчаных з цішынёй…
Гэта я не аб калонах,
А аб душах пад бранёй.
Мы не дошкі ў пілараме,
Не разгаты азярод:
Свечкі пальмавыя ў храме –
У сусвету пасярод.