Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

СВЕДКА.

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Са зборніка “Косаўскі зшытак”.

Стаміўся Вечар –
Ноч яго пагнала спаць…
І я унукаў – гойсаць хопіць !
А сэрца – б’ецца, не магу стрымаць –
здаецца, зараз лопніць !
А ў небе зоркі зіхацяць…

Сапяць у ложках ўнукі-дзетвара…
Няхай ім сніцца добрае якое…
А я пайшоў да камянюкі, ля двара.
Прысеў – каб сэрца паўспакоіць…

Валун-камЕнь…
Занёс яго сюды –
аж з Поўнач, якісьці ледавік.
Ляжыць…
Што для яго мае гадЫ…
Прайшлі стагоддзі – а ён тут, ня знік…

Маўклівы сведка ўсіх Часін,
людскіх НарОджанняў, і Сьмерцяў…
Застаўся тут…
І што ён тут знайшоў ?
Ўчапіўся – трактарам ня здзерці…

Ляжыць, і беражэ цяпло,
што днём наваўбіраў ад сонца –
каб мне у сэрца лЕкамі цякло…
І шчэ каму,
пасля мяне – бясконца…

Жыве ён тут – а не ляжма ляжыць…
Я думкамі дзялюся з Ім, пакрыху…
І ноч – каля мяне прыціхла….
І – зоркі, сталі з сэрцам гаварыць…
*+*
26 лютага 2015 г.