Бывае,.. ўвечар сумна,.. мо, з устатку…
А мо,.. ад прычапіўшыхся бязладдзяў…
Іду ў прыцемкі, на ганак, з хаты…
Каб з Светам і з сабой, па-чалавеччы, разабрацца…
Згарае сонца… Засынае дзень…
Стаміўшыйся ад спраў неверагодных…
І я – адзін, на ганку, ў цемнаце…
І думаю, што Свет навокал, усё ж цудоўным зроблены…
Трава ля ганка… Ну, трава , й трава…
А ты прыляж і вокам паглядзі на дробязі…
Такое там жыццё,.. што кружыць галава…
Маленькі Свет,.. а як складана зроблены…
Якой там толькі жыўнасці няма…
Не падлічыць букашак розных,.. мама родная…
Паўзуць-снуюць ад ранка да цямна…
О. Божа ж мой,.. і тут – ашаламляльна зроблена…
Удзень ідзеш,.. у адзіноце, ў клопатах сваіх…
Ад думак пра заробкі, нават згорблены…
А птушка ў лісцях запяе,... і мы ўжо - удваіх …
Ах, божачкі,.. і ў гуках добра так пароблена…
Сярод натоўпу чалавек, як я, кудысь спяшыць…
Сустрэнемся вачамі… Усміхнецца мне ён,.. добра так…
І пасвятлее на маёй душы…
Цудоўнымі людзьмі наш Свет напоўнены…
Бывае,.. ўвечар смутак дастае…
Уладкоўваецца ў сэрцы, як у роднай хаце…
Іду на ганак,.. а навокал Свет, дзе ўсе – свае…
Ад дрэў, да зорак…
Жонка выйдзе,.. побач сядзе…
Вось ім магу і сэрца дараваць я…
уначы 1 верасня 2011г.