Светлы месяц, ясны мой васпане,
ты каханаму вярні каханне!
Што дарыў — няхай і спажывае,
у падмане век свой дажывае.
Дзе б ні быў і з кім ні бавіў часу,
хай заўжды сваю прыгубіць чашу.
А ці хмельна? Раптам — зацвяроза?
Ці гарэлка гэта, а ці слёзы?
Зла няма. Хачу адно — адхлання!
З кім прыйшло — то з ім і йдзі, каханне...
Прабачай, калі ты крыўду мела,
я цябе глядзела, як умела...
Ясны месяц, я не праклінаю:
я каханаму — любоў яго вяртаю.
Добра адчуваеце рытміку
Добра адчуваеце рытміку замовы, яе архітэктоніку. Віншую з вершам!
Прабачай, калі ты крыўду
Прабачай, калі ты крыўду мела,
ад пачуцця пісаў,
хоць і
ня вельмі умела...