Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Свiтанняў я з табой не сустракаў...

Яшчэ не ацэнена

Свiтанняў я з табой не сустракаў,
Не рассякаў вяслом азёрнай хвалi.
I толькi ў хваляваннi скуб рукаў,
Калi цябе да дошкi выклiкалi.

Здавалася, што бачыць увесь клас,
Калi ў твой бок глядзеў я незнарокам.
Каб аб сабе напомнiць лiшнi раз,
Па пяць заўваг я зарабляў на ўроку.

Што стала ты мне нейкаю другой,
Баяўся i сабе прызнацца ў гэтым.
Ды толькi ўсё чамусьцi нас з табой
На кнiжках плюсавалi без сакрэту.

Ну, а калi кiлометры за два
Дамоў з аднавяскоўцамi iшла ты,
Як крыўдна мне было, як я злаваў,
Што каля самай школы наша хата.

Гады прайшлi. У кожнага свой шлях.
I апынуўся я не ў роднай хаце.
... З усмешкай палахлiвай на губах
Я снiў цябе ў студэнцкiм iнтэрнаце.

I вось нарэшце на лiстах шасцi
Прызнаўся я табе ў сваiм каханнi.
З трывогай “заказное” апусцiў
I атрымаў адказ — тваё маўчанне.

Дамоў прыехаў.
Кажуць, трэцi дзень
Грымiць тваё вяселле (я ж не веру).
Вянок з гароху хочуць мне надзець
Сябры, як адстаўному кавалеру.

Хай надзяюць — мне невялiкi страх,
Я з гора нацягну з кiлiшка троху.
Дык пасядзiм з табою у вянках,
Твой — з красак палявых, а мой — з гароху.

... Хай снег гадоў асядзе ў валасах,
Хай будзе мне хоць пяць разоў па дваццаць —
Усмешкай палахлiвай на губах
Ты школьнiцай мне будзеш усмiхацца...



Прыгожы верш, я сама яго

Прыгожы верш, я сама яго выучыла як хадзила у школу але гэта было вельми дауна

Гэты верш я вывучыу 22 гады

Гэты верш я вывучыу 22 гады таму назад и пямятаю да гэтага дню. Я ганаруся тым, что у Беларусi быу i есць тыкi паэт як Рыгор Барадулiн.

І чаму ў школе не вывучаюць

І чаму ў школе не вывучаюць гэтыя шэдэўры?Няма слоў! Так кранае!

успаминаеца першая

успаминаеца першая улюбленасць школа и бесклапотная дзяцинства

Единственные строки этого

Единственные строки этого прекрасного стихотворения Р.Бородулина на белорусском (не из школьной программы), которые я ЗНАЛ НАИЗУСТЬ!!! Светлая память великому поэту Беларуси!!!

напамiнае былое вобразна i

напамiнае былое вобразна i яскрава, як быццам вярнулiся школьныя гады i першае каханне, якое там засталося.

Цудоуны верш!

Цудоуны верш!

напоминание о моей первой

напоминание о моей первой любви!!!

Гэты верш чытала на выпускным

Гэты верш чытала на выпускным экзамене па беларускай літаратуры у 1985годзе. Шчыра, пранікнёна.

РІДНА ШКОЛА Вірші Василя

РІДНА ШКОЛА
Вірші Василя Гея Муз. Миколи Збарацького
1.Останній урок, останній дзвінок,
На серці тривога.
О,доле, скажи, вякі нам світи
Проляже дорога? - 2
Приспів: Рідна школа моя, рідна школа,
Не забуду тебе я ніколи.
Не завіють снігами вітри
Золотої шкільної пори. - 2
2.Навчання літа минули, мов птах
За обрій високий.
Лишилися нам, як мудрості дар
Уроки, уроки. - 2
3.Над містом зійшла яскрава зоря
У небі високім.
Основа основ - це наша ЛЮБОВ,
Уроки, уроки.
Приспів:

Многоуважаемый класик Рыгор Барадулин! Извините, что пишу не по-белорусск!, Вы меня растрогали своими стихами до мозга костей. Читаю-перчитываю каждый день, изучаю, / дай, БОГ, выучу наизусть/, и не могу напиться чистейшей белорусской святой ВОДЫ. Гении рождаются не часто. БАРАДУЛ1Н - вечен. Береги Вас, ГОСПОДЬ и весь мир, которыйлежиту Ваших ног!

...Воды немало вытекло с тех

...Воды немало вытекло с тех пор,
Иные уж от пива - на погосте.
С гороховым вяночком пан Рыгор
К далёкой и любимой ходит в гости.
Горох отцвёл, давно уже усох,
Невеста няньчит внуков и не плачет,
Но только знает в Мире один БОГ,
Что для Рыгора тот вяночек значит...

Выдатны верш!

Выдатны верш!

спосибо

спосибо

Што радок - то песня!

Што радок - то песня!

Якое знаёмае пачуцце!...

Якое знаёмае пачуцце!...

мне вельмі спадабаўся гэты

мне вельмі спадабаўся гэты верш

Кранаючы... Вельмі...

Кранаючы... Вельмі...

Сапрауды моцнае каханне...

Сапрауды моцнае каханне...

добры верш.. дужа

добры верш.. дужа спадабауся!!

мне вельмі спадабауся гэты

мне вельмі спадабауся гэты верш,быццам вы пісалі пра тое,што я думаю!!!!!!!!

самы найлепшы верш Рыгора

самы найлепшы верш Рыгора Барадулина!

У Барадуліна----усё

У Барадуліна----усё геніяльна!!! І думкі, і вобразы, і пачуцці, і сродкі !!!

РЫГОРА БАРАДУЛИНА открыли мне

РЫГОРА БАРАДУЛИНА открыли мне недавно легендарные ПЕСНЯРЫ, а именно клавишник Александр Висловский на Празднике БЕЛОРУССКАЯ КУЛЬТУРА В УКРАИНЕ.
Если гениальный Рыгор меня услышит,то передаю украинский поклон и роняю нескупую слезу от его стихов. Нет слов.ПОЭТ от БОГА, воистину народный.
Как композитор, уже пропеваю все егостихи, надеюсь, что скоро они станут моими новыми песнями. СПАСИБО.