Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Святкуем Вялікдзень

Сярэдняя: 3.6 (5 галасоў)

Ў двары і ў дзядзінцы,
Ў кватэры і ў хаты,
У сэрцы і ў душы
Нахлынула свята!

Святкуем Вялікдзень
Як Дзень Вызвалення
Сумлення.
О, слодыч
Свабоды сумлення!

Смуткуем Вялікдзень –
Дзень Памяці Светлай
Аб тых, хто трывожна
Глядзіць з тога свету:

Каб зноў атэізму
Нячыстая сіла,
Кіруючай стаўшы,
Людзей не касіла
Ў святле асляпляльным
Вялікіх рашэнняў!..

Святкуем Вялікдзень
Любві Ўваскрашэння!

Любві,
Што ганебна
Не дасць памыліцца, –
Як ідалам тым,
Ідэалам маліцца!..