Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Святланачка-ашмяначка

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Ішоў я неяк берагам Ашмянкі-рэчкі вечарам,
Сустрэў дзяўчыну светлую – ідзе,смяецца з нечага,
Ідзе,смяецца з нечага,уся такая ладная,
Вясёлая,прыгожая бяляначка прывабная.

- Дзяўчыначка-бяляначка,
З усмешкай,як маланачка,
Дзяўчыначка-бяляначка,
Адкуль ідзеш,святляначка?

-Іду,гуляю беражкам,- яна сказала ветліва.
А я ў адказ: -Паверыш мне?Цябе здалёк прыкмеціў я.
Такая ты прыгожая,дзяўчыначка-бяляначка,
А як завешся,дзеванька,скажы імя,святляначка!

- Дзяўчыначка-бяляначка,
З усмешкай,як маланачка,
Дзяўчыначка-бяляначка,
Скажы імя,святляначка!

-Назваў мяне святляначкай ты толькі што,хлапчыначка,
А ў мамы я – Святланачка,ашмянская дзяўчыначка.
З Ашмянаў ды за рэчаньку іду дамоў,дахатачкі,
На Францішканскай вуліцы жыву там з мамкай,з татачкам.

- Дзяўчыначка-бяляначка,
Пайшлі са мной,Святланачка,
Дзяўчыначка-бяляначка,
Ты стань маёй каханачкай!

І мы пайшлі з бяляначкай,услед за даляглядамі.
Знайшлі любоў высокую,пачуцце безагляднае.
З тае пары са Светачкай ідзём адной сцяжынаю,-
Навекі паланёны я любімаю дзяўчынаю.

- Дзяўчыначка-бяляначка,
Любімая Святланачка,
Святланачка-ашмяначка –
На ўсё жыццё каханачка!