Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Святыя малітвы.

Сярэдняя: 3.4 (5 галасоў)

Святыя малітвы ў народа,
Па іх хрысціянін жыве,
Наранку ўстае разам з сонца ўзыходам
І справы ўсе робіць свае.

Прамовім малітву ў пачатку работы
І па завяршэнні яе.
Папросім прабачыць грахі і турботы,
Падзячым за ўсё, што нам Госпад дае:

За хлеб і ваду, і блакітнае неба,
За працу, любоў, за сям’ю і дзяцей -
За ўсё Усявышняму дзякаваць трэба,
Малітвай мацуецца дух у людзей.

Уславіць Магутнага Шчодрага Творцу –
Аб гэтым малітва мая.
Дай, Божа, здароўя нам, сілы і моцы,
Хай споўніцца воля Твая!