Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сябру ў дзень нарадхэння

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Сябру ў дзень нараджэння

Штурхаюць ветры па жыцці ў парывах,
Імчым мы ўдалеч лёсу супраціў,
Гайдаюць нас прылівы і адлівы,
Уздымае ўвысь нябесных нот матыў.

Пераадолены завалы, бураломы,
І частка большая дарог…
Цяпер шануем мы трываласць дома,
І нам не хочацца выходзіць за парог.

Уцеха – гаспадарскія турботы,
Сямейныя бяседы за сталом,
Па свету ў компе вандраваць ахвота… -
Такі здаровы лад жыцця наш дзень за днём.

Гады сыходзяць, быццам з дому госці,
Ад дня народзін к дню народзін зноў.
Дні нараджэння, іх прыдумаў хтосьці,
Той самы, хто ўдыхнуў у нас веру і любоў.

Сягодня, сябра, дзень твой адзначаем,
Бадзёрасці жадаем на гады,
Хай будзе ўсё, што толькі загадаем,
Нам век не знаць хваробы і бяды!

Я за цябе кілішак паднімаю,
За маладой душы тваёй палёт,
Хай дзеці, ўнукі шчырасцю натхняюць
На новы творчы і жыццёвы ўзлёт!

2016, жнівень.