Сядзіш. Гамоніш. Курыш.
Смяешся у бакал.
А мне адчуць бы скурай
Сібір, тайгу, Байкал.
З душою не звалодаць,
З тугой старой...
Хутчэй да асалоды
Нязведаных дарог!
Няхай адчаем гахне
Па мне
Мой лёс пакручаны...
Але не быць мне хатнім,
Не быць прыручаным.