Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сямёра не чакаюць аднаго

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Сямёра не чакаюць аднаго.
А я свайго адзінага чакаю.
З далёкіх пераплеценых дарог,
Як жорава з самотнага вырАю.

Чакаю, бы матуля Беларусь
Чакае падарожжамі стамлёных...
І рассцілаю ранішні абрус
Ля сходаў, гаманою заімглёных.

Чакаю, як чакаюць нежывых.
З бязглуздаю, ды ўсё ж такі надзеяй,
Што некалі Усёмагутны слых
Пачуе маё сплаканае "Дзе ён?.."



Ну я падыходжу на ролю

Ну я падыходжу на ролю халоднакаменнага адзінага. Навошта ж Вам такі трэба? Другі раз за сёння адзначаю памылковы пасыл, але як жанчыне задавальняюча. Не нуль, як мужыку толькі што.