Трава ласёу чакала на паляне,
Ля смоклау завіхаліся чмялі.
I рэха бегла - у залатое ранне,
Кудысь праз бор - мо аж на край зямлі.
Стаяу між соснау лось і звау кагосьці,
Нібы вітау з вясёлым, ясным днём.
I ціха, як на стрэчу, а ці у госці,
Сюды ласіха выйшла з ласянём.
I на паляне утрох яны сышліся -
Што манументы у ззянні сінявы.
I лось - і ласянятку, і ласісе
Пракладвау шлях да рослае травы.