Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сяргей Сахараў

Сярэдняя: 2 (4 галасоў)

Спадар дырэктар, Полацку ўраджэнец,
Культуры беларускай адраджэнец
У Латвіі. Паходню нёс асветы,
Што Беларусь жыве, даказваў свету,
Што нам дагэтуль светла. І сягоння
Мне бачыцца зара вось той паходняй.
Латвійская зямля хай будзе пухам,
Цярпліва нёс свой крыж асілак духу:
Працэсу ў 25-ым вынес скруху
І ў 45-ым ссылкі завіруху.
І там сваім лячыўся медазборам –
Сабраным у Латгаліі фальклорам…

…Запальваюцца зоркі, нібы свечкі,
А свечкі загараюцца, як зоркі.

*С. Сахараў на працягу 7 гадоў быў дырэктарам Беларускай дзяржаўнай гімназіі ў латвійскім горадзе Даўгаўпілсе, што працавала з 1922 па 1935 год.