Калі правы свае “качала”
Пасрэднасць і замоднасць,
Крычала
кнігаўка адчаю
Твайго самотна.
Душа спагады не прасіла.
Хоць і было астрожна
У час,
калі Расія, -
Сама
на раздарожжы...
Перад зямлёй
згінаўся ў пояс,
Бяроз расійскіх
славіў сум.
І нёс жыццё сваё,
як споведзь,
На нейкі больш
вышэйшы суд...
І не данёс.
Канец дарозе.
Жыццё павісла на мяжы
Паміж паэзіяй і прозай...
І засталося вечна жыць.