Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сярод зямной пустыні - пілігрымы…

Сярэдняя: 5 (10 галасоў)

Удзячна я за тое, што было -
Не ацаніць таго , што яшчэ будзе...
Абы нясло, яно, маё крыло,
І не дало запэцкацца ў брудзе...
Абы квітнела родная зямля
І любы твар не засмучала скруха,
Калі майго імгнення каляя
Знікне ў віхуры вечнай завірухі…
Даецца ўсім нам шанец толькі раз,
З якой нагоды ліха, пачастунак?
Але калісь настане гэткі час
Калі паймеш, што ўсё было ратунак,
Падумаеш, што выбар ёсць заўжды -
Няма яго, як і канца ў казкі…
Хоць выбіраем меньшую з бяды,
Разгадваем па-свояму падказкі…
Ды і не бачым многае ў жыцці,
Не ведаем, за чым прыйшлі сюды мы
І кожны дзень мы ў новым адкрыцці -
Сярод зямной пустыні - пілігрымы..