Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сюды цябе ўпусцілі...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Сюды цябе ўпусцілі
па знаёмству,
сюды цябе ўпусцілі
па любві.
Твой абавязак —
перадаць патомству
агонь жыцця,
які ў тваёй крыві.
Якія ўсходы на зямлі ўзгадуе
гісторыя —
дуэль дабра і зла?
Усё на свеце,
што любоў будуе,
нянавісць прагне спапяліць датла.
Таму —
ахвочы ты ці не ахвочы —
з табой
сам-насам цэлы белы свет
глядзіць з мальбой аб паратунку ў вочы,
пытае свет,
які пакінеш след...
Зямлю
да ўскраю бездані
заносяць вятры,
якія дыхаюць здаля.
Тваёй надзейнай абароны просіць,
як немаўля нямоглае,
зямля.
У доме,
што табой абжыты змалку,
павінен ты па праву жыхара
спыніць руку,
што ў цемрадзі запалку
падносіць да бікфордава шнура...
Сюды прыйшоў ты,
каб дамы раслі,
каб чаргавацца каласам і пожням...
Дык не зрабіся гледачом апошнім
апошняга пажару на зямлі!