Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Табе — мой верш прачулы...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

«Табе — мой верш прачулы,
Табе — салодкасць сноў!» —
Шаптаў... А неба чула
Пяшчоту тую слоў!

Шаптаў... I шчасце чулі
Мільёны зыркіх зор.
Шаптаў... I слухаў чуйна
Стары, ссівелы бор!

Шаптаў, шаптаў прызнанне,
I чула ўся зямля...
I толькі ты, каханая.
He ўчула і пайшла...