Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Табе б ствараць яшчэ. ствараць...

Яшчэ не ацэнена

Табе б ствараць яшчэ,ствараць…
(памяці брата
Віктара Шаколы).

Ты нас пакінуў вельмі рана.
Табе б ствараць яшчэ,ствараць…
Але ж прыходзіць нечакана
Той міг,калі нам паміраць.

Ты у спачын адбыў,у вечны.
На лёс зусім не наракаў,
І мужна,так па-чалавечы,
Свой смертны час спаткаў.

Аддаў ты нам свае тварэнні:
Дачку,карціны і падручнік,*
А сам сышоў у сутарэнне,
І знёс з сабой чароўны ключык.

Нам не сустрэцца больш ніколі,
Не весці спрэчак і размоў –
Ці проста так,ці то ў застоллі,
Не чуць тваіх разумных слоў.

Але ж у памяці давеку
Заўсёды будзе вобраз твой –
Як брата,творцы,чалавека.
Ты ў нашых сэрцах.Бог – з табой.
--------------------------------
*вучэбны дапаможнік
“Асновы філасофіі”.