Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Тайная мара мая

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Шчырым позіркам сваім
На цябе гляджу я.
Стаў каханым ты маім,
Я гэта сэрцам чую.
Сваё жыццё з тваім жыццём
Так мару я звязаць,
Хачу назваць цябе сваім,
Хачу цябе кахаць.
Удзячна лёсу я за тое,
Што ты на свеце ёсць,
За тваё сэрца залатое,
За тайнае за штось.
З табою побач быць хачу,
Табе ў жыцці дапамагаць,
І дорага я заплачу,
Каб тваёй любай стаць.
Сцяжынку, што к табе вядзе
Я згодна век шукаць,
З табою ў шчасці і ў бядзе
Мне хочацца блукаць.
І крочыць побач па жыцці
Мне хочацца з табою.
І плаваць дзесьці ў небыцці,
І не знайсці спакою.