Так далёка і блізка краіна мая -
Крыж мой, лёс мой, мая пажыццёвая роспач.
Дзе так лёгка схіліцца, забыцца, заброснець,
Дзе сталеюць сябры і гібее сям'я.
Але хіба ад гэтага можна ўцячы
Цягніком, самалётам, на ўсход ці на захад?
Усё роўна няўцямным, прытоеным жахам
Пракрадзецца пад сэрца самота ўначы.
Ад сябе не ўцячэш - вось банальны адказ.
Пракаветная смага душу маю кволіць.
І не ведаю, як яе сцішыць, спатоліць,
Да Айчыны нябёснай дзе шлях мне шукаць...
22.08.2007