Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Так не бывае…

Сярэдняя: 4.5 (8 галасоў)

Так не бывае –
каб жыццё пражыць,
як быццам п’еш, і п’еш,
са смагаю,з крыніцы…
Бо, цягнуць ў вір такія дні-цяжы –
што згодзен сам ты, нават, утапіцца…

Так не бывае –
каб ты жыў, і жыў,
як быццам вечнасць богам даравана…
Бо, з той хвіліны – да канца бяжыш,
як ты – ад пупавіны адарваны…

Так не бывае –
каб ты век увесь тужыў,
як быццам Сьвет супраць цябе – у змове…
Бо, толькі тым і трэба даражыць –
што ты жывеш,
няхай і выпадкова…
*+*
20 лістапада 2014 г.