Ты быў! Ты ёсць…
Але цябе не будзе
ў маім жыцці…
Не ты таму віной.
Так сталася…
І бог тут дапамог,
і злыя людзі,
і твой няўвішны
і разгублены анёл.
Так сталася.
Ты быў.
Надзейным шчасцем
ціхім
на залатым
рыфлёным ланцужку.
Ды націску
падзеяў дзікіх
не змог стрымаць.
Яго я звёны рву…
Так сталася.
Ты ёсць!
Твайго быцця адбітак
паўзе па успамінах:
«Не гані!»
І пах твайго парфуму не забыты,
пяшчота рук
і ўсмешкі прамяні.
Так сталася.
І больш цябе не будзе
ў маім жыцці.
Не я таму віной.
Падзеі…
Бог…
Анёл…
І злыя людзі…
Даруй!
Бывай!
Я сэнс жыцця
не твой!..