Яны сказалі: “Аб’яднаем
Братэрства наша назаўжды !
Бо наш народ заўсёды з вамі
Аднымі сцежкамі хадзіў”.
Яны сказалі-загадалі
Узвесці новаму пасад.
Старое ў цемры разстралялі
Падманных рогатам гармат.
Яны сказалі: “Вам нястала
Духоўнасці праз забабон.
Бо ж гэта гонар – і нямалы ! –
Так гаманіці, як і ён ! ”
А люд крычыць, а люд гатовы
Пазбавіць вязьня тых пакут:
“Пакуль жыеме наша мова –
Мы будзем жыць !
Такі прысуд ! ”