Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Талісманы вернасці...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Талісманы вернасці...
*****************************************
Той дызель, Асіповічы - Градзянка -
Юнацтва майго й сталасці маршрут.
І восені, і вёснаў калыханка,
І радасці, і мараў, і пакут.

Бяру білет, саджуся ля акенца
Ды прагна пазіраю праз яго.
Выскоквае ад хвалявання сэрца,
Трапеча немаведама чаго...

Прыпынкі ўсе да воднага знаёмы:
Вось Верайцы, і Лапічы, і Цэль.
Уборак, Пагарэлае ...- я дома!
Прабачце, не сказала аб рацэ.

Аб Свіслачы, што зарастае зараз -
Балюча на такое пазіраць...
І толькі лебедзі прыгожай белай парай,
Як талісманы вернасці сядзяць...
25, 27.01 - 2015 г.



Дзякуй. Вельмі лірычны верш.

Дзякуй. Вельмі лірычны верш. Я гэты цягнік яшчэ як памятаю. Ці не ў Градзянцы вы жівіцё? Бываў там ня раз.

Я родам з Градзянкі. Зараз у

Я родам з Градзянкі. Зараз у Барысаве жыву. А вы да кахо прыязджалі, калі не сакрэт?