Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Тапелец

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

ТАПЕЛЕЦ

Кінуся з галовою ў вір —
рэчка засціць вочы вадой мне,
а халодны і мяккі жвір
мяне прыме ў свае абдоймы.

У дрыготкай, плыўкай смузе
голас рога прачнецца трубны.
Знікнуць рыбы і гады ўсе,
распадуцца русалак гурбы.

Да мяне сам Цар падплыве
і ласкава асвенціць глеем
валасы на маёй галаве.
Мне ж падасца —
ялеем...