Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Тата-прыгажун

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Нехта гоніцца сёння за модай,
нехта ходзіць амаль негліжэ.
Але ёсціка той, хто заўсёды
наймаднючых сяброў прыгажэй.

Вы спытаеце, хто гэта? Тата!
Бацька кожнай дзяўчынкі-юлы —
павязАны, як вязень у кратах,
пакарлівы, бы лялька, не злы.

І не важно, ці гэтага хоча,
ці не хоча (стаміўся ж, падзі),
ён — кліент у дызайнеркі-дочы —
што ты зробіш тут, сам "нарадзіў"!

Хоць парою ён ледзве не плача,
як увойдзе малеча у раж —
у яго "апранаж" ад Версачы
і ад "дочы хэнд мэйд" макіяж.

Паглядзіце, якая памада,
а якія пазногці — пажар!
Не адвесці ад таты пагляда —
не татулька, а Пеця Рышар!

Галава — як мядуза Гаргона —
ўся у хвосціках, косках — а-ёй! —
нат матуля глядзіць улюблёна
на "тварэнне" дачушкі сваёй.

Хоць яно выклікае усмешку,
(На здароўе! Такой там бяды!)
ды затое ў малой ёсць пацешка
каб не лезла пад ногі заўжды...

Тата ные: "Завесці б сынульку.
Хай дачка забаўляецца з ім!"
Ой, не ведае бедны татулька,
што тады будзе цацкай дваім.