Тая хата была як маці –
Цёплай, утульнай, лагоднай...
І давала свайму дзіцяці
Ласку светлай душы і роднай.
Тая хата загойвала раны,
Абярэгам твой лёс атуляла.
Пад нагамі – дыван саматканы:
Ўсё найлепшае сыну аддала...
Тая хата старэла памалу,
Ды пра боль свой табе не казала...
Як чакаючы знаку-сігналу,
І як мара, аднойчы растала...
Тая хата была як маці –
Цёплай, роднай і... ў снах засталася...
Ва ўсмешцы малога дзіцяці
Сёння ў мроі яна убралася...