Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Тая вёсачка за лесам...

Сярэдняя: 1.5 (2 галасоў)

Тая вёсачка за лесам
Ледзь знаёмай мне была.
Папрасіў вады.
Бабуся
Малака мне наліла.

Зкуль я, чый я – запытала
І ўздыхнула:
– Вось бяда:
Ўжо зусім нямоглай стала,
А кароўку грэх прадаць.

Сенаваць не едуць дзеці.
Ды на край зямлі зусім
Іх занёс аднойчы вецер,
Што дабрацца цяжка ім.

А адзін – памёр. Вось гора.
Той бы, пэўна, памагаў…

Падкаціў камяк пад горла, –
Малаком я ледзь прагнаў.