Ад сябе адракаюся,
Падаю ў бездань.
Вашым гукам і рухам
He патраплю я ў лад!
А ў той бездані — праўда,
А ў той бездані — песні
Ды адзіная мара —
не вяртацца назад.
I адзіны ёсць страх —
Прыпыніцца, прачнуцца,
Як у здрадлівых снах,
Дзе вастрэй ад ляза
Паласне па жыццю:
«Яшчэ можаш вярнуцца!» —
Хто глыбіні спазнаў,
He прыходзіць назад.
He прыходзіць рака
У абдымкі вытоку,
He вяртаецца ў неба
Раскуты прамень.
...Зала пляскае ў ладкі...
Абарвіце вяроўку!
Адпусціце мяне,
He цягніце мяне!