ён глядзіць тэлевізар канал навінаў
прэс-сакратар аднае з краінаў
прыводзіць лічбы ахвяраў
ён сядзіцць у пыльнай кавярні з кальянам
паўтарае паролі і ўрыўкі з карану
тэлефануе кудысьці
так цудоўна ўвечары вылятаю
па квартале носіцца дзетак зграя
ён бярэ свой кейс і выходзіць
як звычайна ідзе па старой адрэсе
нібы плястык плавіцца сонца ўверсе
перамовы і разьвітаньні
адыходзячы ўбачыў ужо зь вітальні:
нібы ранец шкаляр у пакоі дальнім
прымярае пояс шахіда
Заплюшчыць вочы дзеля
Заплюшчыць вочы дзеля помсты
Даволі проста. Раз і ўсё.
Усё, сваё жыццё ты скончыў,
Калі яно было тваё.
Бог шматаблічны? – верагодна.
Магчыма ён быў і ў цябе.
Ты ў момант вырашыў, свабодна
Забіць яго, а ён жыве.
Ты не дазволіў жыць і людзям,
Якіх пакінуў ўчасна ён,
Якімі быў яшчэ не згублен.
Мо паспяшаўся ты ў палон?
Ужо не выправіць нічога.
Ты ўраз пасёк усе вузлы.
Ты ў палоне недахопаў.
Адзін у помсце і крыві.