Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

*** Tое

Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)

Тое, што любім, квітнее без нас —
за шэрым калючым плотам.
Ні слова, ні позірку ў адказ,
а нудная адзінота.

Тое, што любім, жыве між радкоў,
якія ніхто не ўзгадае.
Кволы прамень кожнай раніцай зноў
пабачыцца заглядае.

Тое, што любім, не ведае меж,
час нам не вораг, не мера.
Сеў і маўчыш, нікуды не ідзеш —
абняла за шыю хімера.

Тое, што любім, вяртаецца ўсё ж,
калі мы і самі — знікаем.
Няма нас, а ветлівы срэбраны дождж
па нашых сцяжынках ступае.

https://t.me/idyllic4