Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Той дзень прапаў і страчаны навекі...

Яшчэ не ацэнена

Той дзень прапаў і страчаны навекі,
Калі ты не зрабіў таго, што мог;
Калі не паспрыяў ты чалавеку,
Няшчыры быў, зманіў, не дапамог.

Той дзень збяднеў, зліняў на сотню радуг
І, попелам пасыпаны, сканаў,
Калі не падзяліў з суседам радасць
І больш за дзень узяў ты, чым аддаў.

Той дзень, лічы, завянуў пустацветам,
Калі ты пяць хвілін пашкадаваў,
Каб дзецям паказаць куточак свету
І хараство людзей, і дрэў, і траў.

Той дзень зусім закрэслены табою,
Калі ты раўнадушна абмінуў
Бяду чужую, пабаяўся болю,
Абразу хама моўчкі праглынуў...

Пазней старэць пачнеш самотна ў хаце
І будзеш скаргі гнеўна кідаць нам.
Не мы, жыццё табе даўгі заплаціць
За раўнадушша.
Вінаваты сам.

Мы не плюём на дружбу і на працу:
Нам без трывог не зберагчы жыцця.
Сябры, давайце будзем хвалявацца
За ўсіх і ўсё: за зерне, і дзіця...

Я не святы, хоць і не сквапны злыдзень.
Даруйце, калі часам быў глухі
Ці чалавека грубасцю пакрыўдзіў...
Грахі мае, бясконцыя грахі.



Гэта самы мой любімы верш...

Гэта самы мой любімы верш... Яго радкі, нават праз мільён год, будуць самымі шчырымі і надзённымі.
Дзякуй аўтару!!!!!

С.Бузун

Нет лучше способа заставить

Нет лучше способа заставить человека ненавидеть литературу, как просто заставить его выучить сложное стихотворнение

добра

добра

Вельмі прыгожы верш, мне ен

Вельмі прыгожы верш, мне ен вельмі спадабаўся

Сколько добрых дел Вы

Сколько добрых дел Вы совершаете за день? Чему хорошему Вы научили своих детей? Поделитесь ли Вы своим последним куском хлеба с нищим? Наверное, эти вопросы могут привести к подвигам, к хорошим делам. У некоторых людей есть даже дневник добрых дел. Что бы было с этим миром не будь в нём хоть половины людей "с сердцем"?
Думаю, што каждый человек переживал такие моменты в жизни , когда он не мог помочь кому-то ( не важно по каким причинам) , и потом его сильно мучала совесть.
Калі не паспрыяў ты чалавеку,
Няшчыры быў, зманіў, не дапамог.
И вот вывод: время не вернёшь, но можно всё исправить порою, однако тот момент разочарования останется.
Той дзень прапаў і страчаны навекі,
Калі ты не зрабіў таго, што мог;
В стихотворении П.Панчанки также есть мысль о том, что день станет беднее , когда ты взял больше , чем отдал. Лично мне это напоминает заповедь из Библии.
П. Панчанка так же призывает к тому, чтобы люди не обходили стороной чужую беду, шли на помощь другим. Почему бы и нет? Пусть морально , материально, но это всё равно помощь.

Той дзень, лічы, завянуў пустацветам,
Калі ты пяць хвілін пашкадаваў,
Каб дзецям паказаць куточак свету
І хараство людзей, і дрэў, і траў.
Светлые строки были посвещены семье. Это прекрасно, когда родители не только могут обеспечить ребёнка едой, одеждой, что по своему статусу относится к государственным обязательствам родителей, но научить их, как надо жить, что нужно делать в тех или иных ситуациях; хорошо , когда родители показывают детям красоту этого мира и ради чего стоит жить.
Я не святы, хоць і не сквапны злыдзень.
Даруйце, калі часам быў глухі
Ці чалавека грубасцю пакрыўдзіў...
Грахі мае, бясконцыя грахі.
Последние строки звучат как на исповеди. И все мы не безгрешны.
Остаётся только вспомнить слова из песни Шуры.
Твори добро на всей Земле,
Твори добро другим во благо
Не за красивое "спасибо"
Услышавшего тебя рядом.

Кто яго не разумеется, хай

Кто яго не разумеется, хай маучыць, до ён не разумней каменьчыка

Девиз по жизни

Девиз по жизни

какой же он тяжёлый,не учится

какой же он тяжёлый,не учится вообще,а мне завтра егосдавать

Я его выучил за 20 минут

Я его выучил за 20 минут

Што трэба чалавеку для

Што трэба чалавеку для шчасця? Адным патрэбны мільёны, матэрыяльная забяспечанасць, а для іншых найвялікшае шчасце — адчуваць сябе патрэбным людзям, прыносіць іншым радасць. Жыццё такіх людзей не будзе дарэмным. Дзякуючы ім, мы яшчэ не забыліся, што такое дабрыня, чуласць, сардэчнасць, міласэрнасць...
Пазнаёміўшыся з вершам Пiмена Панчанкі, я пераканалася ў тым, што дабрыня — маральная аснова жыцця, той стымул, які рухае чалавецтва да духоўнасці. Паэтычныя радкі твора ўсхвалявалі мяне, прымусілі задумацца, паразважаць над іх глыбокім сэнсам.
Мне спадабалася, што для верша аўтар падбірае простыя, зразумелыя словы, якія ўздзейнічаюць значна мацней, чым заклікі і загады, бо шчырае слова можа зрабіць вялікі цуд — растапіць нават ачарсцвелую душу. Усю непатрэбнасць жыцця, пражытага без дабрыні, спагады, калі чалавек жыве толькі для сябе, аўтар перадае праз словы: «той дзень прапаў», «той дзень збяднеў», «той дзень... завянуў пустацветам», «той дзень зусім закрэслены табою». Вельмі проста і шчыра, але як пераканаўча! Мне здаецца, што гэты верш — вялікі зварот да ўсіх людзей, а кожны радок — маленькае пасланне ўсім нам паасобку.
На маю думку, верш Пiмена Панчанкі «Той дзень прапаў...» не пакіне абыякавым ніводнага свядомага чалавека, бо гаворка ў ім ідзе пра наша зямное жыццё, якое яшчэ не пазбаўлена ўсяго дрэннага, змрочнага, чорнага. Але ж яго, жыццё, трэба папраўляць. I пачынаць, я лічу, у першую чаргу патрэбна з самога сябе. Калі кожны з нас будзе добрым, шчырым перад сабою і перад людзьмі, то ў адказ і акружаючыя будуць імкнуцца стаць лепшымі. А калі мы хоць раз на дзень прынясём іншым радасць сваімі ўчынкамі, то і жыць усім стане лепш.
Беларусы з даўніх часоў былі працавітыя, спагадлівыя, чулыя да бяды суседзяў. Можа, дзякуючы менавіта гэтым якасцям застаўся жыць наш народ. Але ў наш час на месца дабрыні, чуласці прыйшлі злосць і жорсткасць. Я вельмі хачу, каб рысы характару, якія былі ўласцівы беларусам, захаваліся на доўгія часы. I няхай радкі з верша П. Панчанкі стануць напамінам усім людзям пра неабходнасць дабрыні, спагадлівасці, міласэрнасці...
Мы не плюём на дружбу і на працу:
Нам без трывог не зберагчы жыцця.
Сябры, давайце будзем хвалявацца
За ўсіх і ўсё: за зерне, і дзіця...

Шикарный стих,до дрожи!

Шикарный стих,до дрожи!

выбрала наизусть учить редко

выбрала наизусть учить
редко такие встретишь

Адзiн з найлепшых вершаў

Адзiн з найлепшых вершаў ,якiя калi даводзiлася вучыць. Памятаю яшчэ са школы

нет

нет

да

да

нет

нет

цудоўны твор. шкада,што сёння

цудоўны твор. шкада,што сёння маральныя каштоўнасці губляюцца.

самы лепшы, любимы верш.

самы лепшы, любимы верш.

Не согласен! "С чего

Не согласен! "С чего начинается родина?", к примеру, лучше!

Сёння ўвесь дзень не ідзе

Сёння ўвесь дзень не ідзе гэты верш з галавы. Можа не проста так ?

прыгожы верш

прыгожы верш

вельми спадабалася

вельми спадабалася

Вельмi выдатна!

Вельмi выдатна!

Iду з гэтым вершам па жыццi!

Iду з гэтым вершам па жыццi! Вось i зараз вырашыла пачытаць яго дачцэ, якой ужо споунiлася 3 гады, а заадно i падучыць тое, што з школьных год ужо забылася) Вельмi добры i душэуны верш!

мне вельми спадабауся гэты

мне вельми спадабауся гэты верш але мне трэба написать пра яго водгук и я не ведаю с чаго начаць

Гэта не верш - гэта само

Гэта не верш - гэта само жыццё!! Захапляюся і жыву ім!!Дзякую!

Вельмі выдатна!

Вельмі выдатна!

вельмi задушэуны верш

вельмi задушэуны верш

цудоуны верш

цудоуны верш

А дзе знайсці водгукі на

А дзе знайсці водгукі на вершы?

Жыццёвы верш.

Жыццёвы верш.

А можа параіце, дзе могуць

А можа параіце, дзе могуць пачытаць і мой веш?

Мне вельмі падабаецца гэты

Мне вельмі падабаецца гэты верш.
Ад слоў яго баліць сэрца.

верш вельмі цікавы, але ж і

верш вельмі цікавы, але ж і складаны!!

Той дзень, лічы, завянуў

Той дзень, лічы, завянуў пустацветам,
Калі ты пяць хвілін пашкадаваў,
Каб дзецям паказаць кусочак свету
І хараство людзей, і дрэў, і траў...

Гытыя словы - дэвіз для кожнага настаўніка...

Хлопцы ды дзяўчаты... вам жа

Хлопцы ды дзяўчаты... вам жа кажа добры чалавек - не хочаце - не вучыце.
не галасіце толькі! Ды яшчэ так нязграбна і недастойна...
Добры верш. Гэта яшчэ добра,што "хлапцы шурыка-Пана" недагледзелі...
А то б, выкінулі з вашых вучэбных праграм.
Добры Верш - гэта Апавяданне! А не "папса" -ні аб чым... і ні пра што...
А калі якому чалавеку Верш не падабаецца і ён мацюгае Верш і ўсю Паэзію... то трэба задумацца гэтаму чалавеку: можа яму адразу ў АМОН -хлапчукоў і дзяўчат,якім Верш падабаецца, ганяць па Плошчы і з асалодай звярынай па робрам, па галаве - занадта вумнай...

стих хороший, но мне нужно

стих хороший, но мне нужно его учить, а размеры его не маленькие(((( и он не складный, а значит будет тяжело учить

Великие "ценители"

Великие "ценители" белорусской поэзии, да и поэзии вообще! Мне жаль вас- и тех, кому прекрасные творения поэтов "незаходят", и тех, для кого они "супер". Насчёт первых: если они у вас не вызывают эмоций, не заставляют думать, значит, вы просто не доросли до них. А насчёт вторых: хорошо, что стихи будят ваши души, но читайте больше, чтобы научиться красиво высказывать свои чувства и мысли, а не обрубленно-тупым словом "супер".

Каб даваць крытыку іншым, то

Каб даваць крытыку іншым, то звярнулі б увагу спачатку на сябе. Хоць пішыце ўжо па-беларуску. І галаўнае не сам сэнс выказвання, не яго прыгажосць, а тое, што гэта зацікавіла чалавека, ён выказаў сваю пашану паэту. Не крытыкуйце іншых. Галаўнае ,каб чалавек чытаў, даваў адзнаку вершам, а як ён гэта зрабіў, як зразумеў той ці іншы верш- гэта яго асабістае права.

А мне нравится)))Со

А мне нравится)))Со смыслом....глубоким...не всем дано понять...

стихотворение хорошее, у него

стихотворение хорошее, у него очень глубокий смысл. учитель сказала запомнить его на всю жизнь.

Стихотворение супер! Жалко,

Стихотворение супер! Жалко, что наизусть учить надо(((

Классное

Классное произведение!!!:)скоро наизусть рассказывать буду:)

стихотворение понравилось!

стихотворение понравилось! Завтра наизусть читать буду =)))))))

вельмi душэуны верш, мне

вельмi душэуны верш, мне спадабауся))

душэ(ў)ны спадаба(ў)ся если

душэ(ў)ны спадаба(ў)ся если что

мда... поправка тут не в тему

мда... поправка тут не в тему !!

згодна! таксама так набіраю

згодна! таксама так набіраю літары на клавіятуры.Бачу тут сапраУдныя знаУцы пишуць..

а если и поправлять то не что

а если и поправлять то не что а што а то сам на трасянцы пишет и ещё других исправляет