Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ТОРБА

Яшчэ не ацэнена

Торба мая пустая, Мама…
Дом мой даўно астыў,
Вецер нястрымна ірве яго дах, аканіцы,
Заносіць у жытло маё пыл і смецце,
Шэрыя шчуры павілі кублы ў ложку маім,
З покуцця самотна глядзіць Збавіцель,
Стол вянчае штодзённая сухая скарынка…

Дай да мне про̀скурку Мама…
Дай!..
Шлях мой яшчэ даўгі, торба цяжкая, ды… амаль пустая.
Няма ў ёй ні золата, ні караляў…
Вера, Надзея і Любоў – ледзь цяплеюць у торбе маёй.
Далікатна трымаю яе,
Іду…
Што пакладзеш ты ў торбу маю
перад Вялікім Шляхом, Мама?
Што пакладу я ў торбу сыноў сваіх
Перад Дарогай Ісціны?..